ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Житковичский лесхоз

официальный сайт

Житковичский лесхоз

официальный сайт

МЕНЮ

Новости

На тэрыторыі Гомельскай вобласці рашэннем аблвыканкама усталяваны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых ягад брусніц з 10 жніўня, журавін з 4 верасня 2021 года.

Парадак збору грыбоў і ягад для фізічных асоб у 2021 годзе не змяніўся. Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і без дазваленчых дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў.

Плата за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нагадваем: не пакідайце у лесе непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонца яны працуюць як павелічальнае шкло, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.). Паведамляйце пра ўзгаранні ў бліжэйшы лясніцтва, у дзяжурную службу Жыткавiцкага лясгаса па тэлефоне 8 (02353) 5-19-85, або ў МНС па тэлефоне 101.

© 2024. Житковичский лесхоз.